Daft Punk

Daft Punk
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанр Французскі хаус[1]
Гады 1993 — 2021[2]
Краіна  Францыя
Горад Парыж
Адкуль Парыж
Мова песень англійская
Лэйблы Soma, Virgin, Walt Disney, Columbia
Склад Тамас Бангальтэ, Гі-Мануэль дэ Амем Крысто
daftpunk.com daftalive.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Daft Punk — французскі электронны дуэт, які складаецца з музыкантаў Гі-Мануэля дэ Амема Крысто і Тамаса Бангальтэ[3][4][5][6]. Daft Punk дасягнулі значнай папулярнасці ў канцы 1990-х гадоў у Францыі і мелі далейшы поспех у наступныя гады. Іх стыль спалучае ў сабе элементы хауса з сінты-попам[4][5]. Менеджэрам групы з 1996 па 2008 быў Пэдра Вінтэр (Busy P), кіраўнік Ed Banger Records[7]. На пачатку кар’еры ўдзельнікі групы знаходзіліся пад уплывам розных рок-гуртоў, уключаючы The Beach Boys і The Rolling Stones[8].

Бангальтэ і дэ Амем Крысто першапачаткова былі ў групе пад назвай Darlin', якая хутка распалася. Дуэт стаў называцца Daft Punk, выпусціўшы дэбютны альбом Homework у 1997 годзе. Выпуск альбома Discovery быў яшчэ больш паспяховым, сінглы «One More Time», «Digital Love», і «Harder, Better, Faster, Stronger». У сакавіку 2005 года дуэт выпусціў альбом Human After All, які атрымаў змешаныя водгукі. Тым не менш, сінглы «Robot Rock» і «Technologic» мелі поспех у Вялікабрытаніі.

Daft Punk гастраляваў у 2006 і 2007 і выпусціў канцэртны альбом Alive 2007, які выйграў прэмію Грэмі за Лепшы электронны/танцавальны альбом. Дуэт напісаў музыку да фільма Трон: Спадчына і ў 2010 годзе выпусціў альбом з саўндтрэкам фільма. У студзені 2013 года, Daft Punk пакінулі EMI Records зарады Sony Music Entertainment, даччынага лэйбла Columbia. Яны выпусцілі альбом Random Access Memories ў 2013, які атрымаў адабрэнне крытыкаў. Першы сінгл «Get Lucky» меў міжнародны поспех, дасягнуўшы піка ў топ-10 у 32 краін свету. Random Access Memories прывёў да пяці прэмій Грэмі ў 2014 годзе, у тым ліку альбом года, а таксама запіс года («Get Lucky»).

Гурт вядомы сваім акцэнтам на выкарыстанне візуальных і сюжэтных кампанентаў, звязаных з іх музычнымі творамі. Daft Punk таксама вядомы праз выкарыстанне масак; спецыяльна распрацаваныя шлемы і пальчаткі робляць музыкантаў падобных да робатаў. Яны маюць такі імідж у большасці сваіх публічных выступаў з 2001 года. Дуэт рэдка дае інтэрв’ю ці з’яўляецца на тэлебачанні.

  1. "Electro Music Ambassador's French Touch". New York Times.
  2. iTunes – Music – Daft Punk. Itunes.apple.com. Праверана 13 May 2013.
  3. Daft Punk Bio, Music, News & Shows(недаступная спасылка). DJZ.com. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 7 March 2013.
  4. а б McNulty, Bernadette (17 November 2007). "Daft Punk: Behind the robot masks". The Telegraph. Праверана 14 October 2012.
  5. а б Daft Punk Allmusic bio
  6. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак MusiqueVol.1 няма тэксту
  7. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Pedro няма тэксту
  8. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак DarlinBio няма тэксту

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search